РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Ус
прыстаўка
Ужыв. замест «уз...» перад глухімі зычнымі, напр. ускінуць, уссесці.
Усадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уваткнуць з сілай (а таксама трапіць снарадам, куляй у што-н.; размоўнае). У. рыдлёўку ў зямлю. У. кулю ў лоб.

2. Усунуць унутр чаго-н. У. руку ў ваду.

3. Прымусіць або памагчы сесці. У. гасцей.

4. Прапанаваць сесці, даўшы які-н. занятак, прымусіць рабіць што-н. У. за піяніна. У. чытаць.

5. Пасадзіць пячыся (размоўнае). У. хлеб у печ.

6. Саджаючы (расліны), заняць якую-н. прастору. У. градку кветкамі.

7. пераноснае значэнне: Расходаваць, патраціць (сродкі, грошы; размоўнае). У. многа грошай у будаўніцтва. || незакончанае трыванне: усаджваць. || назоўнік: усаджванне і усадка.
Усадка
назоўнік | жаночы род
1. гл. усадзіць.

2. Памяншэнне ў аб'ёме, памеры пры ўсыханні, застыванні, ушчыльненасці (спецыяльны тэрмін). У. бетону. У. тканіны.
Усачыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н. За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў. У. за дзіцем.
Усвядоміць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Поўнасцю зразумець што-н., уразумець. У. неабходнасць чаго-н. У. сабе ўсе акалічнасці справы. || незакончанае трыванне: усведамляць і усвядомліваць. || назоўнік: усведамленне.
Усе
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку увесь (уся), усе, напр. усеагульны, усебаковы, усенародны.
Усеагульны
прыметнік
Які мае адносіны да ўсіх, распаўсюджваецца на ўсе. Усеагульнае выбарчае права. Усеагульнае навучанне. Курс усеагульнай гісторыі. || назоўнік: усеагульнасць.
Усебаковы
прыметнік
Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны. У. разгляд справы. Усебакова (прыслоўе) абмеркаваць пытанне. || назоўнік: усебаковасць.
Усебеларусы
прыметнік
Які мае адносіны да ўсёй Беларусі.
Уседзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць. Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць. Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце. Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці. На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (пераноснае значэнне).
2009–2019. Беларусь, Менск.