РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Утаіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. У. праўду.

2. Тайна прысвоіць. У. чужыя грошы. || незакончанае трыванне: утойваць. || назоўнік: утойванне.
Утаймавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па ўтаймаванню дзікіх звяроў. || жаночы род: утаймавальніца.
Утаймавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл). Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася. Звер ўтаймаваўся.

2. Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан. Боль утаймаваўся. Хваляванне ўтаймавалася. || незакончанае трыванне: утаймоўвацца.
Утаймаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уціхамірыць, супакоіць (чалавека); падпарадкаваць волі чалавека (дзікую або непаслухмяную жывёлу). У. раззлаванага чалавека. У. тыгра.

2. Зменшыць, аслабіць, прыглушыць праяўленне чаго-н.; справіцца з якімі-н. стыхійнымі з'явамі. У. боль. У. смагу. У. пажар. || незакончанае трыванне: утаймоўваць. || назоўнік: утаймоўванне. || назоўнік: утаймаванне.
Утаміць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да ўтомы, стаміць, змарыць. У. каня. У. рукі. || незакончанае трыванне: утамляць.
Утамляцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і таміцца (у 1 знач.).
Утапізм
назоўнік | мужчынскі род
Нязбытныя мары, схільнасць, імкненне да ўтопій.
Утапіст
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыхільнік утапічнага сацыялізму.

2. Фантазёр, летуценнік. || жаночы род: утапістка. || прыметнік: утапісцкі.
Утапічны
прыметнік
1. гл. утопія.

2. Які з'яўляецца ўтопіяй, нязбытны. || назоўнік: утапічнасць.
Утаптаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Умяць, топчучы нагамі. У. зямлю.

2. у што. Топчучы, уціснуць. У. акурак у зямлю. У. у гразь каго-н. (пераноснае значэнне).

3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (размоўнае) або прыціснуць, умяць. У. усе рэчы ў чамадан. У. сена.

4. пераноснае значэнне: Многа з'есці чаго-н. (размоўнае). У. гаршчок кашы. || незакончанае трыванне: утоптваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.