РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2
Ух
выклічнік
1. Выражае розныя моцныя пачуцці. Ух ты, прыгожа як!

2. Ужыв. пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу. Ух! раздаўся глухі ўдар.
Ухаба
назоўнік | жаночы род
Выбоіна на дарозе. Калёсы падскакваюць на ўхабах.
Ухабісты
прыметнік
З вялікай колькасцю ўхаб. Ухабістая дарога. || назоўнік: ухабістасць.
Ухаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Хаваючы, зберагчы. У. чужыя рэчы.

2. Утаіць ад каго-н. У. сваю правіннасць.
Ухадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Управіцца, завяршыць якую-н. справу. У. з работай. || незакончанае трыванне: уходжвацца.
Ухаластую
прыслоўе
Не робячы карыснай работы (пра рух механізмаў), дарэмна. Матор працуе ў.
Ухапіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. за каго-што. Схапіцца, узяцца. У. за крысо. У. за поручань.

2. пераноснае значэнне, за што. Узяцца старанна за якую-н. справу; выкарыстаць што-н. у сваіх інтарэсах. У. за работу. У. за цікавую думку, за каштоўную прапанову.
Ухапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Схапіць, узяць. У. за хвост. Стараецца ў. сабе пабольш.

2. пераноснае значэнне: Хутка, адразу зразумець, улавіць. Мы адразу ж ухапілі яго думку.

3. З'есці чаго-н. крыху або наспех (размоўнае). У. некалькі лыжак супу.

4. Паспець зрабіць што-н., управіцца з чым-н. (размоўнае). Работы многа, за дзень не ўхопіш.
Ухвала
назоўнік | жаночы род
Адабрэнне, станоўчая ацэнка. Ківаць галавой у знак ухвалы.
Ухваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Даць станоўчую ацэнку, прызнаць добрым, правільным, дапушчальным. У. задуму. У. план развіцця гаспадаркі. || незакончанае трыванне: ухваляць. || назоўнік: ухваленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.