РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4
Уцалелы
прыметнік
Які ўцалеў, захаваўся. У. дом.
Уцалець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Застацца цэлым, непашкоджаным. Дом уцалеў пасля бамбардзіровак.
Уцаніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Знізіць цану на што-н. У. тавар. || незакончанае трыванне: уцэньваць. || назоўнік: уцэнка. || прыметнік: уцэначны.
Уцерці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Націраючы, заставіць увабрацца. У. мазь.

2. Выцерці, абцерці. У. слёзы. У. нос каму-н. (таксама пераноснае значэнне: аказацца наперадзе, паказаць яўную перавагу ў чым-н.). || незакончанае трыванне: уціраць. || назоўнік: уціранне.
Уцерціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Увабрацца пры націранні. Мазь добра ўцерлася.

2. Выцерці сабе твар. У. ручніком.

3. пераноснае значэнне: Праціснуўшыся, увайсці (размоўнае). У. ў гушчу натоўпу.

4. пераноснае значэнне: Пранікнуць куды-н. пры дапамозе хітрыкаў, нядобрых прыёмаў і пад. (размоўнае). У. ў калектыў. У. ў давер'е да каго-н. || незакончанае трыванне: уцірацца. || назоўнік: уціранне.
Уцеха
назоўнік | жаночы род
1. Забава, задавальненне. Дзіцячыя ўцехі.

2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне. Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.
Уцечка
назоўнік | жаночы род
Страта ў выніку выцякання, рассыпання. У. вады. У. зерня. У. інфармацыі (пераноснае значэнне). У. мазгоў (пераноснае значэнне: эміграцыя вучоных, спецыялістаў, творчых работнікаў ці пераход іх у іншую сферу дзейнасці ў сваёй краіне).
Уцешны
прыметнік
Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны. Уцешныя моманты жыцця. Уцешная мелодыя. || назоўнік: уцешнасць.
Уцешыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н. У. дзіця. Яе пісьмо нас уцешыла. || незакончанае трыванне: уцяшаць. || зваротны стан: уцешыцца. || незакончанае трыванне: уцяшацца. || назоўнік: уцяшэнне.
Уцёкі
назоўнік
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. У. недабітых варожых часцей.

2. Тайнае самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе-н. У. з палону.
2009–2019. Беларусь, Менск.