РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3
Ушанаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. ушанаваць.

2. Урачыстасці ў гонар юбіляра і пад. У. ветэранаў працы.
Ушанаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выказаць пашану, павагу каму-, чаму-н. У. чыю-н. памяць. У. сваёй прысутнасцю. У. памяць мінутным маўчаннем.

2. Урачыста павіншаваць у сувязі з чым-н. У. юбіляра. || незакончанае трыванне: ушаноўваць. || назоўнік: ушаноўванне. || назоўнік: ушанаванне. Ваенныя ўшанаванні.
Ушасцёх
прыслоўе
У колькасці шасці чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын). Дояць кароў на ферме ў.
Ушасцярых
прыслоўе
Колькасцю ў шэсць асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду). Ехаць у.
Ушкуй
назоўнік | мужчынскі род
Старадаўняя пласкадонная лодка з парусамі і вёсламі.
Ушморгнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Шморгаючы, уцягнуць у сярэдзіну чаго-н. У. шнуркі ў чаравікі. || незакончанае трыванне: ушморгваць.
Ушрубаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вярчэннем увесці ў сярэдзіну чаго-н. У. шрубу ў дзвярную ручку. || незакончанае трыванне: ушрубоўваць.
Уштурхнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды-н. У. падсвінка ў катух. || незакончанае трыванне: уштурхваць і уштурхоўваць.
Ушчаміцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў. Парася ўшчамілася ў плот. У. ў пастку (таксама пераноснае значэнне: апынуцца ў цяжкім становішчы). || незакончанае трыванне: ушчамляцца і ушчэмлівацца.
Ушчаміць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сціснуўшы, зашчаміць. У. палец ў дзверы.

2. пераноснае значэнне: Абмежаваць у чым-н. У. каго-н. у правах. У. самалюбства.

3. пераноснае значэнне: Паставіць у няёмкае становішча. || незакончанае трыванне: ушчамляць і ушчэмліваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.