РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3
Ушчуванне
назоўнік | ніякі род
Спагнанне, дакор, папрок. Тут ужо папрокамі і ўшчуваннем не дапаможаш.
Ушчуваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дакараць, папракаць за што-н. У. за правіннасць. || закончанае трыванне: ушчуць і ушчунуць.
Ушчунак
назоўнік | мужчынскі род
1. Пакаранне, спагнанне. Сродкі ўшчунку.

2. Дакор, папрокі. Асыпаць каго-н. ушчункамі і папрокамі.
Ушчыльніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш шчыльным (у 1 знач.).

2. Пачаць жыць цясней, пасяліўшы да сябе каго-н.

3. пераноснае значэнне: Стаць цалкам запоўненым (пра рабочы час). || незакончанае трыванне: ушчыльняцца. || назоўнік: ушчыльненне.
Ушчыльніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш шчыльным (у 1 знач.), сціскаючы. У. глебу. У. сіласную масу.

2. Засяліць больш, шчыльней ці ўсяліць каго-н. да каго-н. дадаткова. У. кватэру. У. жыльцоў.

3. пераноснае значэнне: Запоўніць цалкам, зрабіць больш насычаным. У. рабочы дзень. Ушчыльнены графік работ. У. тэрміны жніва (скараціць, сціснуць). || незакончанае трыванне: ушчыльняць. || назоўнік: ушчыльненне.
Ушчыльную
прыслоўе
Зусім шчыльна, блізка. Сесці на лаўцы ў. Хмызняк падступае да дарогі ў.
Ушчыльняльнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыстасаванне для ўшчыльнення (у 1 знач.) чаго-н.
Ушыркі (ушырыню)
прыслоўе
На шырокую адлегласць, у шырыню. Раздацца ў.
Ушыўны
прыметнік
Такі, які ўшываецца, ушыты. Ушыўныя кішэні.
Ушыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Звузіцца, укараціцца пры шыцці. || незакончанае трыванне: ушывацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.