УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
У
УБ
УВ
УГ
УД
УЕ
УЖ
УЗ
УЙ
УК
УЛ
УМ
УН
УП
УР
УС
УТ
УФ
УХ
УЦ
УЧ
УШ
УЮ
УЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
120
|
Увязаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Абвязаць з усіх бакоў або абвязаўшы, прывязаць да чаго-н.; сабраўшы, звязаць чым-н. У. воз. У. дровы на возе. У. рэчы ў посцілку.
2. пераноснае значэнне: Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н. У. тэорыю з практыкай. З. у што. Уплесці вязаннем. || незакончанае трыванне: увязваць. || назоўнік: увязка і увязванне.
|
Увязаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Тое, што і вязнуць. У. у гразі.
|
Увянчацца
|
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
|
Завяршыцца чым-н. добрым. Справа ўвянчалася поспехам. || незакончанае трыванне: увенчвацца.
|
Увярцець
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Завярцець, ухутаць у што-н., закрыўшы з усіх бакоў. У. дзіця ў коўдру. || незакончанае трыванне: уверчваць. || зваротны стан: увярцецца. || незакончанае трыванне: уверчвацца. || назоўнік: уверчванне.
|
Угаварыцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Загадзя дамовіцца пра што-н.; прыйсці да згоды ў выніку перагавораў. У аб сустрэчы. Угаварыліся, што збяромся ў нядзелю.
2. Сказаць лішняе, прагаварыцца (размоўнае). Чалавек угаварыўся, а потым паправіўся. || незакончанае трыванне: угаворвацца.
|
Угаварыць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Пераконваючы, схіліць да чаго-н. У пайсці ў грыбы.
2. Супакоіць, суцешыць. У дзіця. || незакончанае трыванне: угаворваць. || назоўнік: угаворванне і угавор. Не паддавацца ніякім угаворам.
|
Угавор
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. гл. угаварыць.
2. Узаемная дамоўленасць пра што-н. Дзейнічаць па ўгавору (як дамовіліся). У даражэй за грошы (прыказка).
|
Угадаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах, здагадацца. У чый-н. настрой.
2. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (размоўнае). Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.
3. Выпадкова даць правільны адказ. || незакончанае трыванне: угадваць. || назоўнік: угадванне.
|
Угадзіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і дагадзіць.
|
Угайдацца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Ад гайданкі прыйсці ў хваравіты або санлівы стан. Угайдаўся ў верталёце. || незакончанае трыванне: угойдвацца.
|
|
|
|