РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 120
Угалоп
прыслоўе
Самым хуткім алюрам, галопам. Пусціць каня ў.
Угаманіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Супакоіцца, уціхнуць. Гракі доўга не маглі ў. Мяцеліца к вечару ўгаманілася. || незакончанае трыванне: угамоньвацца.
Угаманіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Супакоіць, суняць. У гарлапана. || незакончанае трыванне: угамоньваць.
Угамон
назоўнік | мужчынскі род
Угамону няма на каго (што) (размоўнае) — хто-н. не можа ўгаманіцца, супакоіцца.
Угар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. гл. угарэць.

2. звычайна Адходы пры апрацоўцы валакна, пражы і пад., прыгодныя для новай перапрацоўкі. || прыметнік: угарны. Угарная пража.
Угарадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддзяліць агароджай у сваю карысць. У пожні.

2. Акружыць агароджай. У двор.
Угарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Горнучы, перамясціць куды-н. У жар у печ.

2. Ухутаць у што-н., закрыўшы з усіх бакоў; увярцець, укруціць. У рэчы ў паперу. У. дзіця ў коўдру. || незакончанае трыванне: угортваць. || назоўнік: угортванне.
Угару (угору)
прыслоўе | размоўнае
Увышыню, уверх. Шар падняўся ў. Дубы ўзнімаюць у. свае цяжкія кроны.Ісці ўгару (размоўнае) — 1) атрымаць павышэнне па службе; 2) паспяхова развівацца. Лапкі ўгору (размоўнае жартаўлівае) — не супраціўляцца.
Угары
прыслоўе
У вышыні (у паветры, у небе). У. ціўкнуў верабей.
Угарэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць добра гарэць, разгарацца. Дровы ўгарэліся.
2009–2019. Беларусь, Менск.