РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Утыль
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Адходы, рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць выкарыстаны для перапрацоўкі, утылізацыі ў якасці сыравіны. Здаць што-н. ва ў. || прыметнік: утыльны.
Утыльсыравіна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і утыль.
Уфалогія
назоўнік | жаночы род
Навука, якая займаецца вывучэннем неапазнаных лятаючых аб'ектаў (НЛА). || прыметнік: уфалагічны.
Уфолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па уфалогіі.
Ух
выклічнік
1. Выражае розныя моцныя пачуцці. Ух ты, прыгожа як!

2. Ужыв. пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу. Ух! раздаўся глухі ўдар.
Ухаба
назоўнік | жаночы род
Выбоіна на дарозе. Калёсы падскакваюць на ўхабах.
Ухабісты
прыметнік
З вялікай колькасцю ўхаб. Ухабістая дарога. || назоўнік: ухабістасць.
Ухаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Хаваючы, зберагчы. У. чужыя рэчы.

2. Утаіць ад каго-н. У. сваю правіннасць.
Ухадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Управіцца, завяршыць якую-н. справу. У. з работай. || незакончанае трыванне: уходжвацца.
Ухаластую
прыслоўе
Не робячы карыснай работы (пра рух механізмаў), дарэмна. Матор працуе ў.
2009–2022. Беларусь, Менск.