РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Ухапіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. за каго-што. Схапіцца, узяцца. У. за крысо. У. за поручань.

2. пераноснае значэнне, за што. Узяцца старанна за якую-н. справу; выкарыстаць што-н. у сваіх інтарэсах. У. за работу. У. за цікавую думку, за каштоўную прапанову.
Ухапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Схапіць, узяць. У. за хвост. Стараецца ў. сабе пабольш.

2. пераноснае значэнне: Хутка, адразу зразумець, улавіць. Мы адразу ж ухапілі яго думку.

3. З'есці чаго-н. крыху або наспех (размоўнае). У. некалькі лыжак супу.

4. Паспець зрабіць што-н., управіцца з чым-н. (размоўнае). Работы многа, за дзень не ўхопіш.
Ухвала
назоўнік | жаночы род
Адабрэнне, станоўчая ацэнка. Ківаць галавой у знак ухвалы.
Ухваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Даць станоўчую ацэнку, прызнаць добрым, правільным, дапушчальным. У. задуму. У. план развіцця гаспадаркі. || незакончанае трыванне: ухваляць. || назоўнік: ухваленне.
Ухвальны
прыметнік | размоўнае
Які заключае ў сабе, выражае ўхвалу. Ухвальныя словы.
Ухіл
назоўнік | мужчынскі род
1. Нахіленая пакатая паверхня, схіл. Цягнік ідзе пад у.

2. пераноснае значэнне: Пэўны напрамак дзейнасці, інтарэсаў, спецыялізацыі. Школа з мастацкім ухілам.

3. пераноснае значэнне: Адхіленне, адыход ад асноўнай лініі ў поглядах, палітыцы. Правы ў.
Ухілісты
прыметнік
Пазбаўлены пэўнасці, яснасці, непрамы. У. адказ. || назоўнік: ухілістасць.
Ухіліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. ад каго-чаго і без дапаўнення. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н. У. ад удару.

2. Адысці ад прамога напрамку. Дарога ўхілілася ўлева.

3. пераноснае значэнне, ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н. У. ад прамога адказу. У. ад абавязкаў. || незакончанае трыванне: ухіляцца. || назоўнік: ухіленне.
Ухітрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сумець, умудрыцца зрабіць што-н. цяжкае, што патрабуе спрыту, знаходлівасці. Ухітрыўся прабрацца незаўважаным. || незакончанае трыванне: ухітрацца.
Ухмылка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і усмешка. Хітрая ў. Крывая ў.
2009–2022. Беларусь, Менск.