РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Уцешны
прыметнік
Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны. Уцешныя моманты жыцця. Уцешная мелодыя. || назоўнік: уцешнасць.
Уцешыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н. У. дзіця. Яе пісьмо нас уцешыла. || незакончанае трыванне: уцяшаць. || зваротны стан: уцешыцца. || незакончанае трыванне: уцяшацца. || назоўнік: уцяшэнне.
Уцёкі
назоўнік
1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. У. недабітых варожых часцей.

2. Тайнае самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе-н. У. з палону.
Уцёмную
прыслоўе
У картачнай гульні: не паглядзеўшы сваіх карт. Гуляць у. Дзейнічаць у. (пераноснае значэнне: наўдачу, наўгад).
Уцёс
назоўнік | мужчынскі род
Стромая скала. Гранітны ў.
Уцёсісты
прыметнік
Багаты ўцёсамі, скалісты. У. бераг. || назоўнік: уцёсістасць.
Уцінак
назоўнік | мужчынскі род
Абрубак. У. дрэва.
Уціск
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. уціскаць

2. 2. Грубае абмежаванне ў правах, прыгнёт. Сацыяльны ў. Каланіяльны ў.
Уціскаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго-н., прыгнятаць. У. слабых. || назоўнік: уціск.
Уціснуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н. У. ў зямлю.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае. У. ў аўтобус.

3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (размоўнае). У. папружкай.

4. пераноснае значэнне: Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (размоўнае). Уціснуўся ў тэхнікум. || незакончанае трыванне: уціскацца.
2009–2022. Беларусь, Менск.