РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Учарашні
прыметнік
1. Які быў, адбыўся ўчора. Шукаць учарашняга дня (траціць час на пошукі таго, чаго ўжо няма; жартаўлівае).

2. Які быў нядаўна кім-, чым-н. Учарашнія студэнты.
Учарнелы
прыметнік
1. Які зблажэў, змарнеў, счарнелы. У. чалавек. У. твар.

2. Пачарнелы (размоўнае). Учарнелае лісце.
Учарнець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зблажэць, змарнець. У. ад хваробы. Твар учарнеў.

2. Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.; размоўнае). Драніца на даху ўчарнела.
Учарсцвелы
прыметнік
Які стаў чэрствым, зачарсцвелы. У. хлеб.
Участак
назоўнік | мужчынскі род
1. Асобная частка якой-н. паверхні. У. магістралі. Пашкоджаны ў. скуры.

2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н. Зямельны ў. Працаваць на прысядзібным участку. Доследны ў.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н. Выбарчы ў. Урачэбны ў.

4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння. На ўчастку стралковага палка.

5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці. Адказны ў. работы.

6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі. Адвесці ва ў. || прыметнік: участковы. У. ўрач. Участковая выбарчая кампанія. У. ўпаўнаважаны. У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).
Участковы
прыметнік
1. гл. участак.

2. назоўнік Тое, што і участковы ўпаўнаважаны, участковы інспектар (размоўнае).
Учасціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.). Учасціліся раннія замаразкі. Рытм сэрца ўчасціўся. || незакончанае трыванне: учашчацца. || назоўнік: учашчэнне.
Учасціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць больш частым. У. абарачальнасць аўтобусаў. У. рытм руху. || незакончанае трыванне: учашчаць. || назоўнік: учашчэнне.
Учора
прыслоўе
1. У дзень перад сённяшнім.

2. у знач. назоўнік, нескланяльнае, н. Учарашні дзень. У. не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш (прыказка).
Учот
назоўнік | мужчынскі род
Рэгістрацыя кадраў, устанаўленне іх наяўнасці. Стаць на прафсаюзны ў. Зняцца з учоту. || прыметнік: учотны. У. лісток.
2009–2022. Беларусь, Менск.