РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 120
Угарэць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Паменшаць пры гарэнні, плаўленні, тэхнічнай апрацоўцы. || незакончанае трыванне: угараць і угарваць. || назоўнік: угар.
Угаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.

2. Зрасходаваць усё ці вялікую колькасць чаго-н. (размоўнае). У. усё масла ў кацёл. || незакончанае трыванне: угачваць.
Угледзецца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н. У. ў марскую даль.

2. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца. Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне ? || незакончанае трыванне: углядацца і углядвацца.
Угледзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Заўважыць, прымеціць, згледзець. Упрыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.

2. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (размоўнае). За ўсімі не ўгледзіш.

3. Устанавіць, выявіць, убачыць. У. сур'ёзную памылку ў артыкуле.
Углыбіню (углыб)
прыслоўе | прыназоўнік
1. Углыб чаго-н., унутр. Паплавок пайшоў у.

2. прыназоўнік: У што-н., унутр чаго-н. У. лесу.
Углыбіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю. У. ў лес. Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.

2. пераноснае значэнне: Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н. У. ў аналіз твора. || незакончанае трыванне: углыбляцца. || назоўнік: углыбленне.
Угнаенне
назоўнік | ніякі род
1. гл. угнаіць.

2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю. Мінеральныя, арганічныя ўгнаенні. Вывозіць у. на палі.
Угнаіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць угноеным. || незакончанае трыванне: угнойвацца.
Угнаіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павысіць пажыўныя ўласцівасці (глебы) унясеннем якога-н. рэчыва. У. агарод. || незакончанае трыванне: угнойваць. || назоўнік: угнаенне і угнойванне.
Угнацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пабегчы так, каб дагнаць. У. за хлопчыкам.

2. звычайна з адмоўем. Не адстаючы, ісці, бегчы за кім-, чым-н. За вамі не ў. З. звычайна з адмоўем, пераноснае значэнне Зраўняцца з кім-, чым-н. у чым-н. За ім у рабоце ніхто не ўгоніцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.