РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Уюк
назоўнік | мужчынскі род
Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.
Уюн
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

2. пераноснае значэнне: Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача. Віцца ўюном. Гэты ў. заўсёды выкруціцца. || прыметнік: уюновы.
Уюрок
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая паўночная таежная птушка. || прыметнік: уюрковы. Сямейства ўюрковых (назоўнік).
Уючны
прыметнік
Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкаў. Уючная жывёла.
Уючыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Класці ўюкам або нагружаць уюкам. У. паклажу на вярблюда. || закончанае трыванне: наўючыць.
Уява
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і ўяўленне. Перад ім ва ўяве прамільгнулі знаёмыя вобразы. Не мець уявы пра што-н.

2. Напамінак, вобраз, прымета. Уявы вясны.
Уявіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Узнікнуць ва ўяўленні або (безасабовая форма) здацца, паказацца. Яму ўявілася будучае. Мне ўявілася, што наперадзе — абрыў. || незакончанае трыванне: уяўляцца.
Уявіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. У думках скласці вобраз каго-, чаго-н. У. рысы дарагога чалавека.

2. Палічыць, дапусціць. Я не мог у., што ў нас магло адбыцца такое. З. заг. у знач. пабочн. слова уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага. || незакончанае трыванне: уяўляць.
Уяўленне
назоўнік | ніякі род
1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свадомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з'явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю. Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны. Зрокавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спецыяльны тэрмін); творчая фантазія. У. мастака.

3. Разуменне, веданне чаго-н. Не мець ніякага ўяўлення пра што-н. Скласці сабе ў. пра што-н.
Уяўны
прыметнік
1. Які існуе ва ўяўленні або мажлівы тэарэтычна. Уяўная небяспека. Уяўная лінія.

2. уяўны лік — у матэматыцы: квадратны корань з адмоўнага ліку. || назоўнік: уяўнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.