РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 120
Угра-фінскі
прыметнік
Тое, што і фінаугорскі.
Угразнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Засесці, завязнуць у гразі.

2. пераноснае значэнне: Трапіўшы ў якое-н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго (размоўнае). У. у даўгах. || незакончанае трыванне: угразаць.
Угрузнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.); асесці, уехаць у зямлю. У. у снезе. Хацінка ўгрузла ў зямлю. || незакончанае трыванне: угрузаць.
Угрунтаваны
прыметнік
1. Зроблены надзейна, моцна. У. падмурак.

2. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі, меркаваннямі. У. довад. || назоўнік: угрунтаванасць.
Угрунтавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Устанавіцца, усталявацца. Адносна рэферэндуму ўгрунтавалася пэўная думка. || незакончанае трыванне: угрунтоўвацца.
Угрунтаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным, усталяваць.

2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго-н., абгрунтаваць. У. прычыну сваёй заявы. || незакончанае трыванне: угрунтоўваць. || назоўнік: угрунтоўванне. || назоўнік: угрунтаванне.
Угрызціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Моцна ўчапіцца зубамі. || незакончанае трыванне: угрызацца.
Угрэць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ.

2. без дапаўнення. Прыгрэць. Угрэла сонца.

3. Упарыць, моцна ўтаміць. У. каня.

4. каго, па чым і без дапаўнення. Ударыць чым-н., агрэць (грубае). У. па патыліцы. || незакончанае трыванне: уграваць.
Удава
назоўнік | жаночы род
Жанчына, у якой памёр муж. || прыметнік: удавіны. Удавіная доля.
Удаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. гл. удаць.

2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца. У. з сябе пакрыўджанага.
2009–2019. Беларусь, Менск.