РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 120
Удавец
назоўнік | мужчынскі род
Мужчына, у якога памерла жонка.
Удавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Жыць удавой або ўдаўцом.
Удакладненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. удакладніць.

2. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н. Удакладненні да рэзалюцыі.
Удакладніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць больш дакладным. Фармулёўкі ўдакладніліся. || незакончанае трыванне: удакладняцца.
Удакладніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць больш дакладным. У. спісы. || незакончанае трыванне: удакладняць. || назоўнік: удакладненне.
Удалец
назоўнік | мужчынскі род
Смелы, адважны чалавек.
Удалечыні
прыслоўе
На значнай адлегласці, далёка. У. цямнее лес.
Удалечыню
прыслоўе
На далёкую адлегласць. Паглядзець у.
Удалы
прыметнік
1. Які завяршаецца ўдачай, удачны, паспяховы. Удалая паездка.

2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны. Выбраць у. ход.

3. Здатны на ўсё, спрытны, умелы. Удалая гаспадыня.

4. Смелы, адважны, хвацкі. У. хлопец. || назоўнік: удаласць.
Удар
назоўнік | мужчынскі род
1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай. Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў. Нанесці ў. У. электрычнага току.

2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук. У. гадзінніка. У. грому.

3. пераноснае значэнне: Імклівы напад, атака. Флангавы ў. Штыкавы ў.

4. пераноснае значэнне: Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда. Перажыць нечаканы ў. У. лёсу.

5. Кровазліццё ў мозг, апаплексія. Апаплексічны ў.

6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.Пад удар (ставіць) каго-што (размоўнае неадабральнае) — у небяспечнае становішча. Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.
2009–2019. Беларусь, Менск.