РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 120
Ударнік
назоўнік | мужчынскі род
Перадавы работнік вытворчасці. Ударнікі вытворчасці. || жаночы род: ударніца.
Ударнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка затвора вінтоўкі, агнястрэльнай зброі або гарматы, якая разбівае капсуль патрона пры выстрале.

2. Дэталь у механізме, інструменце, якая ўдарае.
Ударнік
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах.
Ударны
прыметнік
1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару (у 1 знач.). У. музычны інструмент (у якім гук атрымліваецца ў выніку ўдару). У. механізм. Ударная хваля.

2. Які наносіць рашаючы ўдар (у 3 знач.). У. полк.
Ударны
прыметнік
1. Перадавы па выкананню планаў і норм, па прадукцыйнасці працы. Ударная брыгада. Ударная праца.

2. Першачарговы, неадкладны, а таксама прысвечаны вельмі важнай рабоце. Ударная будоўля.
Ударыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.). У. аб шула. У. галавой.

2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н. Човен ударыўся ў бераг.

3. пераноснае значэнне, у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан. У. ў навуку. У. ў слёзы. || незакончанае трыванне: ударацца.
Ударыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н. У. палкай. Ударыла токам (пераноснае значэнне; безасабовая форма). У. кулаком па стале. У. у грудзі.

2. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам. У калена.

3. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук). У трывогу. Ударыў гром.

4. Нанесці ўдар (у 3 знач.). У. знянацку на ворагу.

5. пераноснае значэнне: Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае. У па бюракратах. У па недахопах.

6. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (размоўнае). Музыканты ўдарылі вальс. Матросы ўдарылі вёсламі.

7. пераноснае значэнне: Раптоўна, з сілай наступіць. Ударыла засуха. Ударылі маразы.

8. пераноснае значэнне: Моцна падзейнічаць на што-н. Віно ўдарыла ў галаву. || незакончанае трыванне: удараць.
Удасканаленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. удасканаліцца, -ць,

2. Змена, якая паляпшае, удасканальвае што-н. Рацыяналізатарскія ўдасканаленні.
Удасканаліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш дасканалым. Навыкі ўдасканаліліся.

2. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад. У. ў гульні на скрыпцы.

3. Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (прг пачуцці і пад.). Густ удасканаліўся. || незакончанае трыванне: удасканальвацца. || назоўнік: удасканальванне. || назоўнік: удасканаленне.
Удасканаліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Развіць, зрабіць лепшым, больш дасканалым. У вытворчы працэс.

2. Зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пачуцці і пад.). У музыкальны слых. || незакончанае трыванне: удасканальваць. || назоўнік: удасканальванне. || назоўнік: удасканаленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.