РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 120
Убогі
прыметнік
1. Надта бедны, жабрацкі. Убогая хаціна. Убогая душа (пераноснае значэнне).

2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (размоўнае). Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка). Падышла ўбогая (назоўнік). || назоўнік: убогасць.
Убок
прыслоўе
Управа або ўлева ад чаго-н. Адысці ўбок.
Убор
назоўнік | мужчынскі род
Убранне, адзенне; строі. Шлюбны ў. Асенні ў. лесу (пераноснае значэнне).Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапка, капялюш, кепка і пад.).
Уборачная
назоўнік | жаночы род
Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю. Распачынаецца ў.
Уборачны
прыметнік
Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур. Уборачная тэхніка. Уборачная кампанія.
Убоства
назоўнік | ніякі род
1. Беднасць, галеча, жабрацкае жыццё.

2. Фізічны недахоп, выродлівасць. У. гарбуна выклікала літасць і спагаду.

3. пераноснае значэнне: Духоўная абмежаванасць, пасрэднасць. У. думкі.
Убранне
назоўнік | ніякі род
1. Адзенне, убор; строі. Жаночае ў. Лес у асеннім убранні (пераноснае значэнне).

2. Аддзелка, абсталяванне памяшкання; аздабленне чаго-н. У. хаты. Ёлачнае ў.
Убраны
прыметнік
Прыведзены ў парадак, упрыгожаны. Убраная хата. || назоўнік: убранасць.
Убрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца. У. ў святочны касцюм.

2. Управіцца з уборкай ураджаю (размоўнае). У. са збажыной.Убрацца ў пер'е (размоўнае) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна. || незакончанае трыванне: убірацца.
Убраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур. У. буракі машынамі.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць. У. залу кветкамі. Іней убраў дрэвы (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: убіраць. || назоўнік: уборка.
2009–2019. Беларусь, Менск.