РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 120
Удзячны
прыметнік
1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю. У. чытач. Я вам вельмі ў. за дапамогу. У. позірк.

2. пераноснае значэнне: Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі. Удзячная праца.
Удмурты
назоўнік | мужчынскі род
Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Удмурцкай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: удмуртка. || прыметнік: удмурцкі.
Удовы
прыметнік | размоўнае
Які (-ая) з'яўляецца ўдаўцом (удавой).
Удод
назоўнік | мужчынскі род
Птушка са стракатым апярэннем, веерападобным чубам і загнутай уніз дзюбай. || прыметнік: удодавы. Сямейства ўдодавых (назоўнік).
Удой
назоўнік | мужчынскі род
1. Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які-н. перыяд часу. Сутачны ў. Павысіць удоі.

2. Тое, што і даенне. Малако вячэрняга ўдою. || прыметнік: удойны.
Удойнасць
назоўнік | жаночы род
Тое, што і малочнасць. Значна павысілася ў. кароў.
Удойны
прыметнік
1. гл. удой.

2. З высокай малочнасцю. Удойныя каровы.
Удосталь
прыслоўе
Да поўнага задавальнення, у дастатковай ступені. Нагаварыцца ў. У. накарміць.
Удоўж (уздоўж)
прыслоўе | прыназоўнік
У напрамку даўжыні чаго-н. У. сцен стаяць лавы.Удоўж і ўпоперак (размоўнае) — 1) ва ўсіх напрамках; 2) добра, да дробязей. Ведаць што-н. у. і ўпоперак.
Удружыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аказаць сяброўскую паслугу, узычыць. Удружы мне, суседка, расады. Вось дык удружыў! (гаворыцца іранічна ў знач.: зрабіў шкоду, непрыемнасць).
2009–2019. Беларусь, Менск.