РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 120
Удумацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сканцэнтраваўшыся, уважліва абдумаць што-н. У. ў сэнс слова. || незакончанае трыванне: удумвацца.
Удумлівы
прыметнік
1. Схільны глыбока мысліць, унікаць у сэнс чаго-н. У. пісьменнік. Удумліва (прыслоўе) аналізаваць.

2. Які выяўляе такую здольнасць. Удумлівыя вочы. || назоўнік: удумлівасць.
Удушлівасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. удушлівы.

2. Частае, цяжкае дыханне, удушша.
Удушлівы
прыметнік
1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра.

2. Які выклікае ўдушша. У. газ.

3. Такі, як пры ўдушшы. У. кашаль. || назоўнік: удушлівасць.
Удушша
назоўнік | ніякі род
Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Мучае ў.
Удушыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Павесіцца.

2. Памерці ад чаго-н. засеўшага ў горле. || незакончанае трыванне: удушвацца.
Удушыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Павесіць (размоўнае).

2. Забіць, сціснуўшы горла, задушыць (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Задушыць, знішчыць. Свабоды не ў. || назоўнік: удушэнне.
Удыгаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Старацца задобрыць каго-н. ліслівасцю, падлізвацца, паддобрывацца. Нечага мне перад ім ў. || назоўнік: удыганне.
Удых
назоўнік | мужчынскі род
Асобнае ўдыханне; процілегласць выдых. Зрабіць глыбокі ў.
Удыхнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Набраць (у лёгкія паветра) пры дыханні. У. свежае паветра. || незакончанае трыванне: удыхаць. || назоўнік: удыханне. || прыметнік: удыхальны.
2009–2019. Беларусь, Менск.