РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 120
Удыхнуць
дзеяслоў | высокае | закончанае трыванне
Абудзіць у кім-н. што-н. (які-н. настрой, думкі і пад.). У. надзею. У. жыццё ў каго-н. (абудзіць да дзейнасці).
Удэгейцы
назоўнік | мужчынскі род
Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: удэгейка. || прыметнік: удэгейскі.
Уедлівы
прыметнік
1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н. У. пах. Уедлівая фарба.

2. пераноснае значэнне: Які ўнікае ва ўсе дробязі, прыдзірлівы. У. чалавек. У. характар. || назоўнік: уедлівасць.
Уежна
безасабовая форма | выказнік
Дастаткова, багата ежы. Хоць не ў., дык улежна (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).
Уезд
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. уехаць.

2. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н. Пры ўездзе ў вёску.
Уесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. (пераважна з адмоўем «не»), Пражаваць, з'есці. Сала такое салёнае, што не ў.

2. пераноснае значэнне: Укалоць заўвагай, рэплікай (размоўнае). || незакончанае трыванне: уядаць.
Уесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. Вяроўка ўелася ў цела. Пыл уеўся ў скуру. || незакончанае трыванне: уядацца.
Уесціся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець. Парсюк уеўся аж уставаць не хоча. || незакончанае трыванне: уядацца.
Уехаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр. У. у лес.

2. Праехаць які-н. шлях (размоўнае). За дзень уехалі сто кіламетраў.

3. пераноснае значэнне: Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць. Хата ўехала ў зямлю. || незакончанае трыванне: уязджаць. || назоўнік: уезд. || прыметнік: уязны. Уязная брама.
Ужо
прыслоўе
1. прыслоўе: Указавае на канчатковасць, завершанасць чаго-н. У. пайшоў. Ты ў. не маленькая.

2. прыслоўе: Нарэшце. Супакойся ты ў.!

3. часціца: ўзмацняльная. Ужыв. для падкрэслівання, акцэнтавання асобнага слова. Не так у. дрэнна. У. не раз яму казалі.
2009–2019. Беларусь, Менск.