РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 120
Уброд
прыслоўе
Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў. Перайсці раку ў.
Убрыкнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ударыць, выцяць задняй нагой ці абедзвюма заднімі нагамі (пра капытных жывёл). Гэты чалавек можа знянацку і ў. (пераноснае значэнне).
Убудаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н. У. шафу ў сцяну. || незакончанае трыванне: убудоўваць.
Убухаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Усыпаць, уліць, укласці куды-н. у вялікай колькасці. У. многа гною ў глебу. Столькі грошай убухалі за мэблю (пераноснае значэнне: патрацілі). || аднакратны дзеяслоў: убухнуць.
Убыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паменшаць (у колькасці, аб'ёме і пад.). Убыла вада ў сажалцы. Убыў дзень. Убыла рашучасць (знікла, аслабла).

2. (звычайна з адмоўем «не»), Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н. Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца. З табою ніхто не ўбудзе. || незакончанае трыванне: убываць.
Ува
прыназоўнік
Ужыв. замест прыназоўніка «у» перад словамі «мне», «усіх», «усім», напр. Ува мне, ува ўсіх.
Увабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пранікнуць унутр чаго-н., паглынуцца, уцягнуцца. Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.

2. Усяліцца куды-н. або забрацца, залезці куды-н. (размоўнае). У. ў новую кватэру. У. ў гушчар. || незакончанае трыванне: убірацца.
Увабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе. Зямля ўвабрала ваду.

2. Заправіць, усунуць унутр чаго-н. У. кашулю ў штаны.

3. З'есці без астатку (размоўнае). У. місу капусты.

4. Схапіць, захапіць (размоўнае). Разведчыкі ўвабралі фашыста. || незакончанае трыванне: убіраць.
Увавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адняўшы частку, зменшыць, знізіць, аслабіць. У. выдаткі. У. крок. || незакончанае трыванне: убаўляць. || назоўнік: убаўленнне і убаўка.
Увага
назоўнік | жаночы род
1. Сканцэнтраванасць думак ці зроку, слыху на чым-н. Звярнуць увагу на што-н. Аднесціся з увагай. Удзяліць увагу каму-н. Браць пад увагу. У цэнтры ўвагі. Увазе слухачоў! (г. зн. слухачы, звярніце ўвагу).

2. Клапатлівыя, чулыя адносіны да каго-, чаго-н. Сяброўская ў.
2009–2019. Беларусь, Менск.