РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 120
Увагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго (што) у што. Загнаць унутр. У. жывёлу ў хлеў.

2. што ў што. З сілай убіць, уткнуць. У. рыдлёўку ў зямлю.

3. пераноснае значэнне, каго (што) у што. Давесці да якога-н. стану (звычайна непрыемнага). У. у пот. У. у чырвань. У. у расходы. || незакончанае трыванне: уганяць.
Увагнуты
прыметнік
Які мае дугападобную паверхню з угінам унутр.; процілегласць выпуклы. Увагнутае люстра. || назоўнік: увагнутасць.
Увагнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прагнуцца ўнутр, утварыўшы паглыбленне.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго-н., згорбіцца. || незакончанае трыванне: угінацца.
Увагнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго-н., зрабіць паглыбленне ў чым-н.

2. Апусціць уніз, схіліць (галаву, плечы і пад.).

3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот цвёрды, насілу ўвагнуў. || незакончанае трыванне: угінаць.
Уважлівы
прыметнік
1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны. У. слухач. У. позірк. 1. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.), чулы. У. гаспадар. Уважліва (прыслоўе) аднесціся да просьбы старога чалавека. 3. Дастатковы для апраўдання чаго-н. Уважлівая прычына. || назоўнік: уважлівасць.
Уважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выканаць, прызнаўшы абгрунтаваным. У. чыю-н. просьбу.

2. Аказаць каму-н. павагу, выканаўшы яго жаданне. У. старога чалавека.

3. Зрабіць уступку, прыняўшы пад увагу што-н. Яму нельга не ў., ён старэйшы.
Увайсці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уступіць, пранікнуць унутр. У. ў дом. У. ў гісторыю (пераноснае значэнне: захавацца ў памяці чалавецтва).

2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н. У. ў склад праўлення.

3. Змясціцца. У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.

4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н. У ў новую работу. У. ў курс справы.

5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам. У ў моду (стаць звычайным, прывычным). У ў прывычку (стаць прывычным). У ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.). У. ў давер (пачаць карыстацца даверам). У ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).

6. Прайсці які-н. шлях (размоўнае). У дзесяць кіламетраў. || незакончанае трыванне: уваходзіць. || назоўнік: уваход і уваходжанне.
Увалачы
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці ўнутр чаго-н. У мех з бульбай у сенцы.

2. Украсці. Воўк увалок авечку. || незакончанае трыванне: увалакаць.
Уваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. у што. Упасці ўнутр чаго-н. У ў сажалку.

2. Стаць упалым. Шчокі ўваліліся.

3. Абрушыцца ўнутр чаго-н. (размоўнае). Увалілася страха гумна.

4. Увайсці з шумам, цяжка (размоўнае). У сені ўваліўся цэлы натоўп || незакончанае трыванне: увальвацца.
Уваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра сукно, шэрсць: ушчыльніцца ў працэсе валення, стаць цвёрдым. Сукно добра ўвалілася. || незакончанае трыванне: увальвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.