УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
У
УБ
УВ
УГ
УД
УЕ
УЖ
УЗ
УЙ
УК
УЛ
УМ
УН
УП
УР
УС
УТ
УФ
УХ
УЦ
УЧ
УШ
УЮ
УЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
...
120
|
Увапхаць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Тое, што і упхаць. || незакончанае трыванне: упіхаць і упіхваць.
|
Увапхнуцца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Тое, што і упхнуцца. У. ў перапоўнены аўтобус. || незакончанае трыванне: упіхацца і упіхвацца.
|
Увапхнуць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Тое, што і упхнуць. || незакончанае трыванне: упіхаць і упіхваць.
|
Уварвацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Увайсці куды-н. сілай, пераадольваючы перашкоды. У. ў чужую хату. У акно ўварваўся вецер. || незакончанае трыванне: урывацца.
|
Уварваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Хуткім рухам вырваць невялікую частку чаго-н. У жменю сена. У. грошай (пераноснае значэнне). У часу для размовы (пераноснае значэнне: выкраіць).
2. Заставіць каго-н. патраціць час, энергію, сілы і пад. (размоўнае). Колькі ён мне здароўя ўварваў!
3. Укусіць. Сабака ўварваў за нагу. || незакончанае трыванне: урываць.
|
Увартаваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Усцерагчы. У ад злодзеяў.
|
Уварыцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Добра зварыцца. Грыбы ўварыліся.
2. Паменшыцца ад уварвання. Мяса ўварылася. || незакончанае трыванне: уварвацца.
|
Увасабленне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. увасобіць.
2. чаго. Той (тое), у кім (чым) увасобіліся якія-н. характэрныя рысы. Гэты чалавек — у. дабрыні і сціпласці.
|
Уваскрэсіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр, ажывіць.
2. пераноснае значэнне: Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць. Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.
3. пераноснае значэнне: Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забьпае. У. вобраз у памяці. || незакончанае трыванне: уваскрашаць. || назоўнік: уваскрашэнне.
|
Уваскрэслы
|
прыметнік
|
1. У рэлігійных уяўленнях: які ўваскрэс, вярнуўся да жыцця.
2. Які зноў ажыў, праявіўся з ранейшай сілай. Уваскрэслае ў памяці мінулае.
|
|
|
|