РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 120
Уваскрэснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.

2. пераноснае значэнне: Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць. У духам.

3. пераноснае значэнне: Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца. Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае. || незакончанае трыванне: уваскрасаць. || назоўнік: уваскрэсенне.
Увасобіцца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой-н. канкрэтнай справе. || незакончанае трыванне: увасабляцца.
Увассаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ссучы, усмактаць некаторую колькасць. У. што-н. з малаком маці (пераноснае значэнне: засвоіць з ранняга дзяцінства).
Увасьмёх
прыслоўе
У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).
Увасьмярых
прыслоўе
Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).
Уваход
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. увайсці.

2. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н. У у пячору. || прыметнік: уваходны. Уваходныя дзверы. У білет (які дае права на ўваход куды-н.).
Уваходзіны
назоўнік | размоўнае
Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне.
Увачавідкі
прыслоўе
1. Хутка, на вачах; імгненна. Дарога падсыхала ў.

2. Сваімі вачамі, асабіста. Упэўніцца ў.
Уваччу
прыслоўе
У вачах. Аж пацямнела ў. Хто баіцца, таму ў. дваіцца (прыказка).
Уведаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н.; выведаць што-н., дазнацца. У пра смерць (аб смерці) знаёмага. У., што здарылася.

2. Набыць веды адносна чаго-н.; атрымаць належнае ўяўленне пра каго-, што-н. У шмат новага з кніг і часопісаў. У. людзей. У. цану жыцця.

3. Зазнаць, зведаць, перажыць. У. многа гора. || незакончанае трыванне: уведваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.