РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 120
Увогуле
прыслоўе
1. прыслоўе: Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае. У. справы ідуць нядрэнна.

2. прыслоўе: Заўсёды, ва ўсіх выпадках. Ён у. такі.

3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем. На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.

4. У цэлым, у выніку. Не дрэнны, у., чалавек, але п 'е.
Увод
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. увесці.

2. Устройства, месца, праз якое што-н. уваходзіць, устаўляецца; прыёмная частка машыны або ўстаноўкі. Электрычны ў. || прыметнік: уводны.
Уводзіны
назоўнік
Уступная, пачатковая частка чаго-н. У. да падручніка. У. ў мовазнаўства (навука аб асновах мовазнаўства).
Уводны
прыметнік
1. гл. увод.

2. Які з'яўляецца ўступам, увядзеннем у што-н. Уводная лекцыя.
Уволю
прыслоўе
Да поўнага задавальнення, удосталь. Конь еў аўса ў.
Увосень
прыслоўе
У асенні час, восенню. У. збіраюць яблыкі.
Увосьмера
прыслоўе
У восем разоў, у восем частак. Скласці паперу ў. У. больш.
Увысь
прыслоўе
Тое, што і увышыню.
Увышыню
прыслоўе
Уверх, угару. Дубок падняўся ў.
Увязацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць увязаным, завязаным. Рэчы добра ўвязаліся.

2. пераноснае значэнне: Прыйсці ў адпаведнасць з чым-н. Планы добра ўвязаліся з мясцовымі ўмовамі.

3. пераноснае значэнне: Без дазволу накіравацца ўслед за кім-н., далучыцца да каго-н., хто ідзе, едзе (размоўнае). За намі ўвязаўся сабака.

4. пераноснае значэнне: Уключыцца, умяшацца ў што-н. (размоўнае). У. ў бойку. || незакончанае трыванне: увязвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.