РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Фібра
назоўнік | жаночы род
1. Жылка, нерв (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Ужыв. ў некаторых выразах з займеннікам «увесь» у значэнні ўся істота (чалавека), сукупнасць усіх сіл (кніжнае). Ненавідзець усімі фібрамі душы (вельмі ненавідзець). || прыметнік: фіброзны.
Фібра
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з'яўляецца ізаляцыйным матэрыялам. || прыметнік: фібравы. Ф. чамадан.
Фіброма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі. || прыметнік: фібромны і фібраматозны.
Фіга
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і дуля (у 2 знач.). Фіга з маслам; фіга на талерцы (размоўнае) — нічога, зусім нічога.
Фіга
назоўнік | жаночы род
Фігавае дрэва, а таксама плод гэтага дрэва. || прыметнік: фігавы. Фігавае дрэва (дрэва сямейства тутавых, плады якога зрастаюцца ў шарападобныя ўтварэнні, вядомыя пад назвамі фіга, інжыр, вінная ягада).
Фіглі-міглі
назоўнік | размоўнае
Жарты, хітрыкі, якія-н. незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н. Ведаю я вашы фіглі-міглі, не пройдзе!
Фігляр
назоўнік | мужчынскі род
1. Фокуснік, акрабат (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (размоўнае). || прыметнік: фіглярскі.
Фіглярнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і фіглярыць.
Фіглярства
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).
Фіглярыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца фіглярствам.
2009–2019. Беларусь, Менск.