РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5
Фокстэр'ер
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі сабака з пароды тэр'ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.
Фокус
назоўнік | мужчынскі род
1. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком.

2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць. Навесці лінзы на ф.

3. Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме (спецыяльны тэрмін). Ф. у лёгкіх.

4. пераноснае значэнне: Цэнтр якіх-н. з'яў, уласцівасцей, падзей (кніжнае). || прыметнік: факальны і фокусны.
Фокус
назоўнік | мужчынскі род
1. Лоўкі прыём, заснаваны на абмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту. Дзіўны ф.

2. пераноснае значэнне: Лоўкая хітрасць. З. звычайна; пераноснае значэнне Капрызы, прычуды (размоўнае). Вечныя фокусы з ядой. || прыметнік: фокусны. Фокуснае мастацтва.
Фокуснік
назоўнік | мужчынскі род
Артыст, які паказвае фокусы2 (у 1 знач.). || жаночы род: фокусніца. || прыметнік: фокусніцкі.
Фокуснічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць што-н. не так, як трэба. Вы зноў фокуснічаеце!

2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі. || назоўнік: фокуснічанне.
Фольга
назоўнік | жаночы род
Вельмі тонкі металічны ліст, ужываецца ў вытворчасці люстэркаў, для упакоўкі харчовых прадуктаў і пад. || прыметнік: фольгавы.
Фон
назоўнік | мужчынскі род
1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н. Чырвоны ф.

2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца. Караблі на фоне вячэрняга неба.

3. пераноснае значэнне: Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца (кніжнае). На фоне цяперашніх міжнародных падзей. || прыметнік: фонавы.
Фон
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адзінка ступені гучнасці.
Фона
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да гукаў, напр. фонаграфаванне, фонаграфаваць, фонаэлектракардыяграма; 2) які мае адносіны да фанетыкі, фаналогіі, напр. фонамарфалогія, фонахрэстаматыя.
Фонд
назоўнік | мужчынскі род
1. Грашовыя сродкі. Ф. заработнай платы. Залаты ф. (таксама пераноснае значэнне: лепшая частка чаго-н.).

2. Рэсурсы, запасы чаго-н. Насенны ф. Жыллёвы ф. З. множны лік: Працэнтныя, каштоўныя паперы (спецыяльны тэрмін). Банкаўскія фонды. || прыметнік: фондавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.