РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6
Фрагмент
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Урывак якога-н. тэксту, мастацкага, музычнага твора. Ф. з оперы «Дзяўчына з Палесся».

2. Абломак, рэшткі старажытнага твора мастацтва.
Фрагментальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Які з'яўляецца фрагментам (у 2 знач.), захаваўся ў выглядзе абломкаў, рэшткаў.

2. пераноснае значэнне: Няпоўны, урывачны. Ф. даклад. || назоўнік: фрагментарнасць.
Фраза
назоўнік | жаночы род
1. Закончанае выказванне. Кароткая ф.

2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу. Не даклад, а пустыя фразы.

3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі. || прыметнік: фразавы. Ф. акцэнт.
Фразеалагізм
назоўнік | мужчынскі род
Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напр. даць дуба, застацца з носам.
Фразеалогія
назоўнік | жаночы род
1. Раздзел мовазнаўства — навука аб фразеалагізмах і ідыёмах.

2. Сукупнасць фразеалагізмаў. Ф. твораў Я.Коласа.

3. Прыгожыя, напышлівыя выразы, фразы. || прыметнік: фразеалагічны. Ф. слоўнік.
Фразёр
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які любіць фразу (у 2 знач.), напышлівыя, пустыя прамовы. || жаночы род: фразёрка. || прыметнік: фразёрскі.
Фразёрства
назоўнік | ніякі род
Пустаслоўе, любоў, схільнасць да фразы (у 2 знач.).
Фразёрстваваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займацца фразёрствам.
Фразіраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Выдзяляць у вымаўленні або выкананні выразныя месцы фраз (у 3 знач.). || назоўнік: фразіроўка.
Фрак
назоўнік | мужчынскі род
Парадны мужчынскі сурдут з выразанымі спераду поламі і доўгімі вузкімі фалдамі ззаду. || прыметнік: фрачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.