РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6
Фу
выклічнік
1. Ужыв. пры выражэнні дакору, прыкрасці, пагарды. Фу! Як вам не сорамна! Фу! Брыдота якая!

2. Ужыв. пры стомленасці або пасля аблягчэння ад чаго-н. Фу! Якая страшэнная спёка! Фу, як здарожыўся!Фу ты (размоўнае) — ужыв. пры здзіўленні або раздражненні ад чаго-н.
Фуга
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Музычны твор, заснаваны на паслядоўным паўтарэнні адной музычнай тэмы некалькімі галасамі. || прыметнік: фугавы.
Фугаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
1. Стругаць фуганкам.

2. Шчыльна падганяць і склейваць рабром (выструганае). || закончанае трыванне: сфугаваць. || назоўнік: фугоўка і фугаванне. || прыметнік: фугавальны і фуговачны.
Фуганак
назоўнік | мужчынскі род
Доўгі сталярны рубанак. || прыметнік: фуганачны і фуганкавы.
Фугас
назоўнік | мужчынскі род
Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад ваду і ўзрываецца ад удару., запальвання або іншага дзеяння. || прыметнік: фугасны.
Фугаска
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Фугасная авіябомба, фугасны снарад.
Фугасны
прыметнік
1. гл. фугас.

2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры ўзрыве (у ацрозненне ад ударнага або запальнага). Ф. снарад.
Фужэр
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі бакал на высокай ножцы. Хрустальны ф. || прыметнік: фужэрны.
Фукнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Дзьмухнуць або дзьмухнуўшы, затушыць. Ф. на пыл. Ф. на свечку. Ф. са стала паперкі.

2. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні. || незакончанае трыванне: фукаць. || назоўнік: фуканне.
Фуксам
прыслоўе | размоўнае
Нечакана, без усякіх падстаў, не па праву. Ф. прайсці ў кіно.
2009–2019. Беларусь, Менск.