РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 56
Фармакалогія
назоўнік | жаночы род
Навука аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм чалавека і жывёлы. || прыметнік: фармакалагічны.
Фармакапея
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў. || прыметнік: фармакапейны.
Фармаколаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па фармакалогіі.
Фармалізаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Паказаць (-зваць) змястоўны бок з'явы ў выглядзе фармальнай сістэмы або вылічэння. Фармалізаваная мова (сістэма спецыялізаваных моўных сродкаў або іх сімвалаў з дакладнымі правіламі спалучальнасці; спецыяльны тэрмін). || назоўнік: фармалізацыя. Ф. апісання.
Фармалізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Фармальнае прытрымліванне якіх-н. знешніх форм на шкоду сутнасці справы. Бюракратычны ф.

2. У мастацтве, эстэтыцы і інш. гуманітарных навуках: агульная назва кірункаў, якія надаюць значэнне толькі форме, знешняму выражэнню. Ф. у літаратуразнаўстве. || прыметнік: фармалістычны і фармалісцкі.
Фармалін
назоўнік | мужчынскі род
Дэзінфіцыруючы сродак з рэзкім удушлівым пахам. || прыметнік: фармалінавы.
Фармаліст
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, чыя работа прасякнута фармалізмам (у 1 знач.).

2. Паслядоўнік фармалізму (у 2 знач.). || жаночы род: фармалістка. || прыметнік: фармалісцкі.
Фармалістыка
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Фармальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н., прытрымліванне занадта лішніх знешніх фармальнасцей.
Фармальнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. фармальны.

2. Тое, што і фармалізм (у 1 знач.).

3. Дзеянні, неабходныя з пункту погляду пэўнага парадку пры выкананні, афармленні чаго-н. Вытрымаць усе фармальнасці.
Фармальны
прыметнік
1. гл. форма.

2. Прасякнуты фармалізмам (у 1 знач.). Ф. падыход да справы.

3. Заснаваны на прынцыпах фармалізму (у 2 знач.). Ф. метад.

4. Зроблены афіцыйна, законна. Ф. дазвол. Фармальная прычына.

5. Такі, дзе захавана толькі знешняя форма, які існуе толькі па форме, для выгляду. Ф. падыход. Фармальнае права. || назоўнік: фармальнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.