РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 56
Фармуляваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад. Ф. вывады камісіі. || закончанае трыванне: сфармуляваць. || назоўнік: фармулёўка і фармуляванне.
Фармуляр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Паслужны спіс (устарэлае).

2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання. Ф. машыны.

3. Бібліятэчная ўліковая картачка. || прыметнік: фармулярны.
Фарпост
назоўнік | мужчынскі род
1. Перадавы пункт, перадавая ўмацаваная пазіцыя.

2. пераноснае значэнне: Перадавы пункт, апора чаго-н. (высокае). Акадэмія — ф. навукі. || прыметнік: фарпоставы.
Фарс
назоўнік | мужчынскі род
1. Тэатральная п'еса лёгкага, жартаўлівага зместу.

2. пераноснае значэнне: Нешта ганебнае, цынічнае. Пусты ф. || прыметнік: фарсавы.
Фарсіраваны
прыметнік
Які адбываецца хутчэй, чым звычайна; паскораны. Фарсіраваныя тэмпы.
Фарсіраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць) (кніжнае). Ф. пуск станцыі.

2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка (спецыяльны тэрмін). Ф. пераправу. || назоўнік: фарсіраванне. Ф. ракі.
Фарсісты
прыметнік
Які любіць фарсіць; франтаваты, модны. Ф. хлопец. Фарсістае адзенне. || прыметнік: фарсістасць.
Фарсіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Франціць, важнічаць, выстаўляючы што-н. напаказ. Ф. гадзіннікам.
Фарсун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто любіць фарсіць. || жаночы род: фарсуха.
Фарсунка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобнага паліва ў топках паравых катлоў, цыліндрах рухавікоў. Ф. паравоза. || прыметнік: фарсуначны.
2009–2019. Беларусь, Менск.