РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 56
Фартуна
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Лёс, удача, шчаслівы выпадак. Ф. мне спадарожнічае.
Фартух
назоўнік | мужчынскі род
1. Пэўнага крою жаночая адзежа, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб засцерагчы іх ад забруджвання; пярэднік.

2. Чахол, рознага роду покрыўка (спецыяльны тэрмін). || памяншальная форма: фартушок. || прыметнік: фартуховы.
Фартысіма
прыслоўе | спецыяльны тэрмін
Яшчэ мацней і больш гучна, чым фортэ. Іграць ф.
Фартыфікацыя
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння.

2. Ваеннаінжынерныя збудаванні. Палявая ф. || прыметнік: фартыфікацыйны.
Фартэпіяна
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Клавішны струнны музычны інструмент (раяль і піяніна). Іграць на ф. || прыметнік: фартэпіянны.
Фарфор
назоўнік | мужчынскі род
1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны. Кубачкі з фарфору.

2. зборны назоўнік: Вырабы, посуд з такой масы. Выстаўка фарфору 19 ст. || прыметнік: фарфоравы.
Фарцоўшчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто займаецца спекуляцыяй рэчамі, звычайна перакупленымі ў чужаземцаў. || жаночы род: фарцоўшчыца. || прыметнік: фарцоўшчыцкі.
Фарш
назоўнік | мужчынскі род
1. Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы. Курыны ф.

2. Мясная або любая іншая здробленая начынка для страў. Грыбны ф. || прыметнік: фаршавы.
Фаршмак
назоўнік | мужчынскі род
Страва са здробненага мяса ці селядца, запечаных з бульбай, цыбуляй.
Фаршыраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Начыняць фаршам. Ф. рыбу. || закончанае трыванне: зафаршыраваць. || назоўнік: фаршыраванне і фаршыроўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.