РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 56
Фарысей
назоўнік | жаночы род
Крывадушны, ханжа [першапачаткова член старажытнай іудзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам). || жаночы род: фарысейка. || прыметнік: фарысейскі.
Фарысейнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць фарысеем, крывадушнічаць.
Фарысейства
назоўнік | ніякі род
Паводзіны фарысея, крывадушнасць.
Фарэйтар
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Кучар, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам. || прыметнік: фарэйтарскі.
Фарэль
назоўнік | жаночы род
Тое, што і стронга. || прыметнік: фарэлевы і фарэльны.
Фарэрцы
назоўнік | мужчынскі род
Скандынаўскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў. || жаночы род: фарэрка. || прыметнік: фарэрскі. Фарэрская мова (германскай групы індаеўрапейскай сям'і моў).
Фас
назоўнік | мужчынскі род
Выгляд спераду, з твару. Фатаграфавацца ў ф. Павярнуцца фасам. || прыметнік: фасны.
Фасаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Раскладваць, разважваць і ўпакоўваць што-н. у пэўных колькасцях, дозах. Ф. пячэнне. Ф. муку. || закончанае трыванне: расфасаваць. || назоўнік: фасаванне, фасоўка, расфасоўванне і расфасоўка. || прыметнік: фасовачны і расфасовачны. Фасовачная машына.
Фасад
назоўнік | мужчынскі род
Пярэдняя галаўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. || прыметнік: фасадны.
Фаска
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Навостраны бок ляза, скошаны край шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

2. Кадачка з вушкамі (размоўнае).
2009–2019. Беларусь, Менск.