РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 56
Фат
назоўнік | мужчынскі род
Пусты, пошлы чалавек, які любіць рысавацца, пазіраваць.
Фата
назоўнік | жаночы род
Галаўны ўбор нявесты: лёгкая белая накідка з кісяі або карунак. Вясельная ф.
Фатаваты
прыметнік | размоўнае
Схільны да фатаўства. || назоўнік: фатаватасць.
Фатаграфавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Атрымліваць сваё адлюстраванне пры дапамозе фатаграфіі (у 1 знач.). || закончанае трыванне: сфатаграфавацца. || назоўнік: фатаграфаванне.
Фатаграфаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Здымаць фатаграфічным апаратам. || закончанае трыванне: сфатаграфаваць. || назоўнік: фатаграфаванне.
Фатаграфізм
назоўнік | мужчынскі род
Знешне дакладнае, але ідэйна не асэнсаванае адлюстраванне рэчаіснасці.
Фатаграфія
назоўнік | жаночы род
1. Атрыманне вобразаў прадметаў на светлоадчувальных пласцінках, плёнках. Каляровая ф.

2. Здымак, атрыманы такім спосабам. Студэнцкая ф.

3. Майстэрня, установа, дзе займаюцца фатаграфаваннем. || прыметнік: фатаграфічны.
Фаталізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Містычная вера ў непазбежнасць лёсу, у тое, што ўсё ў свеце нібы загадзя вызначана наперад таямнічай сілай. || прыметнік: фаталістычны.
Фаталіст
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу. || жаночы род: фаталістка.
Фаталістычны
прыметнік
1. гл. фаталізм.

2. Тое, што і фатальны. || назоўнік: фаталістычнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.