РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 56
Фае
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Зала ў тэатры (кіно, клубе) для адпачынку гледачоў у час антрактаў, перад пачаткам спектакля.
Фаза
назоўнік | жаночы род
1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н. (напр., становішча планеты, формы або стану рэчыва, грамадскага працэсу), а таксама само палажэнне, форма ў гэты момант. Першая ф. Месяца. Вадкая ф. Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: фазавы і фазны.
Фазан
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая птушка атрада курыных з яркім апярэннем у самцоў. || прыметнік: фазанавы.
Фазатрон
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц.
Фазіс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Тое. што і фаза (у 1 знач.). || прыметнік: фазісны.
Файл
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
У ЭВМ: пайменаваная вобласць даных. Захоўванне файла. Тэкставыя файлы (прызначаныя для чытання чалавекам). || прыметнік: файлавы. Файлавыя сістэмы.
Факел
назоўнік | мужчынскі род
1. Свяцільня, якая мае выгляд палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем. Алімпійскі ф.

2. Плынь паветра і палаючых часцінак, якая ўтвараецца ў топцы пры спальванні пылападобнага, вадкага або газападобнага паліва, а таксама наогул конусападобнае полымя (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: факельны.
Факельшчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто нясе факел у час шэсця, працэсіі.

2. Той, хто падпальвае што-н. пры дапамозе факела. Факельшчыкі падпальвалі хаты. || жаночы род: факельшчыца. || прыметнік: факельшчыцкі.
Факір
назоўнік | мужчынскі род
1. Мусульманскі манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

2. Еўрапейская назва вандроўных фокуснікаў першапачаткова з'явіліся з краін Усходу). || прыметнік: факірскі.
Факс
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і тэлефакс.
2009–2019. Беларусь, Менск.