РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 56
Фаэтон
назоўнік | мужчынскі род
1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам.

2. Легкавы аўтамабіль, у якім можна адкідаць верх (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: фаэтонны.
Фаэтон
назоўнік | мужчынскі род
Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.
Фаянс
назоўнік | мужчынскі род
1. Мінеральная маса з асобных гатункаў гліны з дамешкай гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для вырабу керамікі.

2. зборны назоўнік: Пасуда, вырабы з гэтай масы. || прыметнік: фаянсавы.
Феадал
назоўнік | мужчынскі род
Пры феадалізме: прадстаўнік пануючага класа, памешчыкпрыгоннік, які эксплуатуе прыгонных сялян.
Феадалізм
назоўнік | мужчынскі род
Грамадска-эканамічная фармацыя, якая існавала перад капіталізмам і характарызавалася наяўнасцю двух асноўных класаў — феадалаў і залежных ад іх прыгонных сялян. || прыметнік: феадальны.
Федэралізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі.

2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу. || прыметнік: федэралісцкі.
Федэраліст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік федэралізму. || жаночы род: федэралістка.
Федэрацыя
назоўнік | жаночы род
1. Саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаў, што аб'ядналіся, або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання. Расійская Федэрацыя.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый. Шахматная ф. || прыметнік: федэратыўны і федэральны. Федэратыўная дзяржава. Федэратыўная Рэспубліка Германіі. Федэратыўная адзінка. На федэратыўных пачатках. Федэральны канцлер.
Феерверк
назоўнік | мужчынскі род
Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных святаў, урачыстасцей і пад. Святочны ф. Ф. слоў (пераноснае значэнне: пра лішняе мнагаслоўе). || прыметнік: феерверачны.
Феерверкер
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.
2009–2019. Беларусь, Менск.