РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 56
Феерычны
прыметнік
1. гл. феерыя.

2. Казачны, чароўны, як у феерыі. Феерычнае відовішча. || назоўнік: феерычнасць.
Феерыя
назоўнік | жаночы род
1. Тэатральнае або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам, раскошнымі дэкарацыямі і рознымі сцэнічнымі эфектамі.

2. пераноснае значэнне: Чароўнае, казачнае відовішча. || прыметнік: феерычны. Феерычныя эфекты.
Фелах
назоўнік | мужчынскі род
Селянін-земляроб у арабскіх краінах. || прыметнік: фелахскі.
Фельд'егер
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны або ўрадавы кур'ер для вельмі важных даручэнняў. || прыметнік: фельд'егерскі. Фельд'егерская пошта.
Фельдмаршал
назоўнік | мужчынскі род
У царскай і некаторых замежных арміях: вышэйшы генеральскі чын, а таксама асоба, якая мае такі чын. || прыметнік: фельдмаршальскі.
Фельдфебель
назоўнік | мужчынскі род
У царскай і некаторых замежных арміях: званне старшага унтэр-афіцэра, памочніка камандзіра роты па гаспадарцы, а таксама асоба, якая мае гэта званне. || прыметнік: фельдфебельскі.
Фельетаніст
назоўнік | мужчынскі род
Аўтар фельетонаў. || жаночы род: фельетаністка. || прыметнік: фельетанісцкі.
Фельетон
назоўнік | мужчынскі род
Газетны або часопісны артыкул на злабадзённую тэму, у якім выкарыстаны гумарыстычныя і сатырычныя прыёмы выкладання. || прыметнік: фельетонны.
Фельчар
назоўнік | мужчынскі род
Памочнік урача — асоба з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. || жаночы род: фельчарка і фельчарыца. || прыметнік: фельчарскі. Фельчарскія курсы.
Фелюга
назоўнік | жаночы род
Невялікае паруснае бяспалубнае судна на паўднёвых морах. || прыметнік: фелюжны.
2009–2019. Беларусь, Менск.