РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 56
Фен
назоўнік | мужчынскі род
Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.
Феналогія
назоўнік | жаночы род
Раздзел біялогіі, які вывучае сезонныя з'явы ў жывой прыродзе, змены ў раслінным і жывёльным свеце, абумоўленыя зменай пор года і пагоднымі ўмовамі. || прыметнік: феналагічны.
Фенаменальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Выключны, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях. Фенаменальныя здольнасці. Ф. голас. || назоўнік: фенаменальнасць.
Фенікс
назоўнік | мужчынскі род
У некаторых старажытных міфалогіях: птушка, якая валодае здольнасцю спальваць сябе, а потым зноў узнікаць з попелу, з'яўляючыся сімвалам вечнага абнаўлення. Узнік, як ф. з попелу.
Феніл
назоўнік | мужчынскі род
Радыкал2 (у 2 знач.), які складаецца з пяці атамаў вадароду і шасці атамаў вугляроду, астатак бензолу, што ўваходзіць у склад многіх арганічных злучэнняў. || прыметнік: фенілавы.
Фенол
назоўнік | мужчынскі род
Карболавая кіслата. || прыметнік: фенолавы.
Фенолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па феналогіі.
Феномен
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Незвычайная, асаблівая з'ява, рэдкі факт.

2. Пра чалавека, які адрозніваецца выдатнымі здольнасцямі, талентам. Ён быў феноменам розуму і высакароднасці.
Ферасплаў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сплаў жалеза з якім-н. іншым элементам. || прыметнік: ферасплаўны.
Ферзь
назоўнік | мужчынскі род
Самая моцная фігура ў шахматнай гульні. || прыметнік: ферзевы. Ф. гамбіт.
2009–2019. Беларусь, Менск.