РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 56
Ферма
назоўнік
Жывёлагадоўчая гаспадарка ў калгасах і саўгасах. Лепшая ў рае'не малочная ф.

2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, прыватная гаспадарка, заснаваныя на ўласнай або апрацаванай зямлі. || прыметнік: ферменны.
Ферма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў. Маставая ф. || прыметнік: фермавы і ферменны.
Фермент
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца жывой клеткай і рэгулюе абмен рэчываў у арганізме. || прыметнік: ферментны.
Фермер
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік або арандатар фермы1 (у 2 знач.). || прыметнік: фермерскі.
Фермерства
назоўнік | ніякі род
1. Фермерская сістэма гаспадаркі.

2. зборны назоўнік: Фермеры.
Ферт
назоўнік | мужчынскі род
1. Старая назва літары «ф».

2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (размоўнае). Фертам хадзіць або глядзець (размоўнае) — мець самаздаволены выгляд.
Феска
назоўнік | жаночы род
Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом (галаўны ўбор у некаторых краінах Бліжняга Усходу).
Фестон
назоўнік | мужчынскі род
Адзін з выступаў зубчастай аблямоўкі па краях сукенкі, фіранкі, штор і пад. || памяншальная форма: фестончык. || прыметнік: фестонны.
Фестываль
назоўнік | мужчынскі род
Шырокая грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам дасягненняў якіх-н. відаў мастацтва. Ф. дакументальных фільмаў. || прыметнік: фестывальны.
Фетр
назоўнік | мужчынскі род
Валены з воўны лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак і інш. || прыметнік: фетравы.
2009–2019. Беларусь, Менск.