РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 56
Фетыш
назоўнік | мужчынскі род
1. У першабытных народаў: прадмет, надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб'ектам рэлігійнага культу.

2. пераноснае значэнне: Рэч або чалавек, якога паважаюць, якому вераць і слепа пакланяюцца.
Фетышызаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Ператварыць (ператвараць) што-н. у фетыш (у 2 знач.); адносіцца да чаго-н. як да фетыша. || назоўнік: фетышызацыя.
Фетышызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Культ неадушаўлёных прадметаў у першабытных народаў.

2. Пакланенне фетышам (у 2 знач.), фетышызацыя чаго-н. (кніжнае). || прыметнік: фетышысцкі.
Фехтавальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца фехтаваннем. || жаночы род: фехтавальшчыца.
Фехтаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Біцца на рапірах, шпагах, шаблях і пад. са спартыўнымі мэтамі. || назоўнік: фехтаванне. || прыметнік: фехтавальны.
Фешэнебельны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які адпавядае патрабаванням найлепшага густу і моды; элегантны, раскошны. Ф. дом адпачынку. || назоўнік: фешэнебельнасць.
Фея
назоўнік | жаночы род
У заходнееўрапейскай казачнай літаратуры — істота жаночага полу, здольная на цуды; чараўніца. Добрая ф. Злая ф.
Фібра
назоўнік | жаночы род
1. Жылка, нерв (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Ужыв. ў некаторых выразах з займеннікам «увесь» у значэнні ўся істота (чалавека), сукупнасць усіх сіл (кніжнае). Ненавідзець усімі фібрамі душы (вельмі ненавідзець). || прыметнік: фіброзны.
Фібра
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з'яўляецца ізаляцыйным матэрыялам. || прыметнік: фібравы. Ф. чамадан.
Фіброма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі. || прыметнік: фібромны і фібраматозны.
2009–2019. Беларусь, Менск.