РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 56
Фізіка
назоўнік | жаночы род
1. Адна з асноўных галін прыродазнаўства — навука аб уласцівасцях і будове матэрыі, аб формах яе руху і зменах, аб агульных заканамернасцях з'яў прыроды. Тэарэтычная ф.

2. Самі такія ўласцівасці і будова, формы руху і змянення. Ф. цвёрдага цела. Ф. плазмы. Ф. ядра. || прыметнік: фізічны.
Фізічны
прыметнік
1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да дзейнасці мышц, мускулаў у жывых істот; цялесны. Фізічная праца. Фізічная прыгажосць. Перамагчы фізічна (прыслоўе).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін. Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны. Фізічнае старэнне машын.Фізічная асоба (спецыяльны тэрмін) — чалавек як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.
Фізіялогія
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб жыццядзейнасці арганізма, яго клетак, органаў, функцыянальных сістэм. Ф. чалавека. Ф. раслін.

2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, што адбываюцца ў арганізме і яго частках. Ф. вышэйшай нервовай дзейнасці. Ф. дыхання.

3. пераноснае значэнне: Грубая пачуццёвасць, секс (размоўнае). || прыметнік: фізіялагічны.
Фізіяномія
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Твар чалавека. Пепрыемная ф. Пацешная ф. Ф. мясцовасці, вёскі (пераноснае значэнне: знешні выгляд).
Фізіятэрапеўт
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па фізіятэрапіі. Урач-ф.
Фізіятэрапія
назоўнік | жаночы род
Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі. || прыметнік: фізіятэрапеўтычны. Ф. кабінет.
Фізкультура
назоўнік | жаночы род
Фізічная культура, усебаковае ўмацаванне і ўдасканаленне чалавечага цела пры дапамозе фізічных практыкаванняў. Зала для фізкультуры. Адпусціць сродкі на фізкультуру. || прыметнік: фізкультурны.
Фізкультурнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які займаецца фізічнай культурай, спортам.

2. Выкладчык фізкультуры (размоўнае). || жаночы род: фізкультурніца.
Фікс
Ідэя-фікс (кніжнае) — неадчэпная, навязлівая думка, якая не дае спакою каму-н.
Фіксаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Адзначаць на паперы, замацоўваць што-н. у свядомасці (запісваць, запамінаць). Ф. усе дробязі. Ф. у памяці.

2. Канчаткова ўстанаўліваць. Ф. тэрмін склікання нарады будаўнікоў.

3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць. Ф. увагу.

4. Замацоўваць у пэўным становішчы. Ф. хворую канечнасць.

5. Апрацоўваць (матэрыял) хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спецыяльны тэрмін). || закончанае трыванне: зафіксаваць. || назоўнік: фіксаванне і фіксацыя.
2009–2019. Беларусь, Менск.