РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 56
Фіксаж
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса. || прыметнік: фіксажны.
Фіксатуар
назоўнік | мужчынскі род
Памада для валасоў, якая надае гладкасць мужчынскай прычосцы.
Фіктыўны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які з'яўляецца фікцыяй. Фіктыўныя дакументы. || назоўнік: фіктыўнасць.
Фікус
назоўнік | мужчынскі род
Трапічная вечназялёная расліна з авальнымі лістамі, якая вырошчваецца ў хаце як дэкаратыўная. || прыметнік: фікусны.
Фікцыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Наўмысна выдуманае становішча, якое не адпавядае рэчаіснасці і выкарыстоўваецца як падробка.
Філакартыст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца філакартыяй. || жаночы род: філакартыстка. || прыметнік: філакартысцкі.
Філакартыя
назоўнік | жаночы род
Калекцыяніраванне мастацкіх, фатаграфічных паштовак. || прыметнік: філакартычны.
Філалогія
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць навук, якія вывучаюць духоўную культуру народа, выражаную ў мове і літаратурнай творчасці. Славянская ф. || прыметнік: філалагічны.
Філантроп
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца філантропіяй. || жаночы род: філантропка.
Філантропія
назоўнік | жаночы род
Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-н. патрэбу, іх апекаванне. || прыметнік: філантрапічны. Філантрапічнае таварыства.
2009–2019. Беларусь, Менск.