РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 56
Факсіміле
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу (спецыяльны тэрмін).

2. Дакладна ўзноўлены. Подпіс ф. Рукапіс выдадзены ф. || прыметнік: факсімільны.
Факстрот
назоўнік | мужчынскі род
Уткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца. || прыметнік: факстротны.
Факт
назоўнік | мужчынскі род
1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе. Сапраўдны ф. Паведаміць факты. Паставіць перад фактам каго-н. (у такое становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).

2. часціца: сцвярджальная і пабочнае слова У значэнні: так, сапраўды, бяспрэчна (размоўнае). Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!
Фактаграфія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Апісанне фактаў без усякага іх аналізу, абагульнення. || прыметнік: фактаграфічны.
Фактар
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы. Ф. часу. Трэба ўлічваць прыродныя фактары.

2. Пасрэднік, камісіянер (устарэлае).

3. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (устарэлае).
Факторыя
назоўнік | жаночы род | устарэлае
1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

2. Гандлёвазабеспячэнскі і нарыхтоўчы пункт у аддаленых раёнах. Пушная ф. на Поўначы.
Фактура
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні. Ф. тканіны.

2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва. Вобразная ф. паэмы. || прыметнік: фактурны.
Фактура
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Рахунак з вопісам адпраўленага тавару. || прыметнік: фактурны.
Фактычны
прыметнік
Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй. Фактычныя даныя. Фактычныя доказы. Фактычна (прыслоўе) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы. Ф. шлюб (незарэгістраваны). Фактычныя выклады. || назоўнік: фактычнасць.
Факультатыў
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Факультатыўны курс, прадмет. па стылістыцы.
2009–2019. Беларусь, Менск.