РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 56
Факультатыўны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Неабавязковы, а таксама нерэгулярны, прызначаны для дадатковай спецыялізацыі. Факультатыўныя заняткі па псіхалогіі. || назоўнік: факультатыўнасць.
Факультэт
назоўнік | мужчынскі род
Аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін. Біялагічны ф. || прыметнік: факультэцкі.
Факусіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Збіраць (прамяні) у фокус1 (у 1 знач.) (спецыяльны тэрмін). Ф. прамяні.

2. Устанаўліваць фокус1 (у 2 знач.) (спецыяльны тэрмін). Ф. адлюстраванне.

3. пераноснае значэнне: Сканцэнтроўваць, ставіць у цэнтр чаго-н. (кніжнае). Ф. думку на чым-н. || закончанае трыванне: сфакусіраваць. || назоўнік: факусіраванне.
Фал
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Канат, вяроўка, трос на караблі для пад'ёму сцяга.
Фаланга
назоўнік | жаночы род
1. Шчыльна самкнуты строй пяхоты ў старажытных грэкаў.

2. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні Ш.Фур'е).

3. У Іспаніі: назва фашысцкай партыі. || прыметнік: фалангісцкі.
Фаланга
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Кароткая трубчатая косць пальца.
Фаланга
назоўнік | жаночы род
Ядавітая драпежная павукападобная жывёліна.
Фалда
назоўнік | жаночы род
1. Трубкападобная складка на адзенні.

2. Адна з дзвюх ніжніх частак разразной спінкі пінжака, мундзіра і пад. || прыметнік: фалдавы.
Фалерыст
назоўнік | мужчынскі род
Калекцыянер значкоў і розных нагрудных знакаў адрознення. || жаночы род: фалерыстка. || прыметнік: фалерысцкі.
Фалерыстыка
назоўнік | жаночы род
1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ордэнаў, медапёў і іншых знакаў адрознення.

2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў. || прыметнік: фалерыстычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.