РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 56
Фаліянт
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Тоўстая кніга вялікага фармата (звычайна старадаўняя). || прыметнік: фаліянтавы.
Фальбона
назоўнік | жаночы род
Паласа матэрыі, прышытая зборкамі да падала спадніцы, фартуха і пад. Спадніца з фальбонамі.
Фальварак
назоўнік | мужчынскі род
1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і заходняй Украіне: панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.

2. Невялікая сядзіба пана, хутар (устарэлае). || прыметнік: фальварковы.
Фалькларыст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па фальклору. || жаночы род: фалькларыстка. || прыметнік: фалькларысцкі.
Фалькларыстыка
назоўнік | жаночы род
Навука аб народнай творчасці. || прыметнік: фалькларыстычны.
Фальклор
назоўнік | мужчынскі род
Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў. Беларускі славесны ф. || прыметнік: фальклорны.
Фальсіфікаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Падрабіць (падрабляць), сказіць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае. Ф. гісторыю. || назоўнік: фальсіфікацыя. || прыметнік: фальсіфікацыйны.
Фальсіфікатар
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто фальсіфікуе што-н. || жаночы род: фальсіфікатарка. || прыметнік: фальсіфікатарскі.
Фальсіфікацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. гл. фальсіфікаваць.

2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную, падробка.
Фальстарт
назоўнік | мужчынскі род
У спорце: старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.
2009–2019. Беларусь, Менск.