РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 56
Фамільярнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. фамільярны.

2. Фамільярныя паводзіны, учынкі. Ф. у адносінах да старэйшых.
Фамільярнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе развязна, бесцырымонна. Не надта з ім фамільярнічай. || назоўнік: фамільярнічанне.
Фамільярны
прыметнік
Развязны, занадта бесцырымонны. Фамільярныя адносіны да каго-н. Ф. тон. || назоўнік: фамільярнасць.
Фана
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ужыв. са знач.: 1) які мае адносіны да гукаў, напр. фанаграма, фанаграмны, фанаграфія, фанаскоп, фанограф; 2) які мае адносіны да фанетыкі, фаналогіі, напр. фанаскоп (прыбор для вывучэння фанетычных асаблівасцей мовы); 3) які мае адносіны да гуказапісу, напр. фанатэка, фанатэчны.
Фанабэрлівы
прыметнік | размоўнае
Тое, што і фанабэрысты. || назоўнік: фанабэрлівасць.
Фанабэрысты
прыметнік | размоўнае
Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй. Ф. дзяцюк. Фанабэрыстая натура. || назоўнік: фанабэрыстасць.
Фанабэрыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Трымацца з фанабэрыяй; важнічаць, задавацца.
Фанабэрыя
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Зазнайства, пыхлівасць, ганарыстасць.
Фанаграма
назоўнік | жаночы род
Дыск, плёнка ці магнітная стужка з гукавым запісам. || прыметнік: фанаграмны.
Фаналогія
назоўнік | жаночы род
1. Раздзел мовазнаўства — вучэнне аб фанемах. Падручнік па фаналогіі.

2. Сістэма фанем мовы. Беларуская ф. || прыметнік: фаналагічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.