РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 56
Фанатызм
назоўнік | мужчынскі род
Склад думак і паводзіны фанатыка. || прыметнік: фанатычны.
Фанатык
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які слепа адданы толькі сваёй рэлігійнай веры.

2. пераноснае значэнне: Чалавек, цалкам адданы якой-н. справе. Ф. эстрады. || жаночы род: фанатычка.
Фанатычны
прыметнік
1. гл. фанатызм.

2. Прасякнуты фанатызмам, уласцівы фанатыку. Фанатычная адданасць справе. || назоўнік: фанатычнасць. Ф. перакананняў.
Фанатэкар
назоўнік | мужчынскі род
Работнік фанатэкі.
Фандаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Уключыць (-чаць) у фонд (у 2 знач.). Ф. тавары. || назоўнік: фандаванне.
Фанема
назоўнік | жаночы род
У мовазнаўстве: абстрактная гукавая адзінка мовы, якая ў розных пазіцыях выконвае сэнсаадрознівальную функцыю. || прыметнік: фанемны і фанематычны.
Фанендаскоп
назоўнік | мужчынскі род
Медыцынскі прыбор для праслухоўвання хворых, які складаецца з дзвюх гнуткіх слыхавых трубак, злучаных гукаўлоўнай камерай. || прыметнік: фанендаскопны.
Фанера
назоўнік | жаночы род
1. Тонкія драўляныя пласціны для абліцоўкі сталярных вырабаў.

2. Матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны. Трохслойная ф. || прыметнік: фанерны.
Фанераваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Абліцоўваць фанерай. || назоўнік: фанераванне і фанероўка. || прыметнік: фанеровачны.
Фанетыка
назоўнік | жаночы род
1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы. Эксперыментальная ф.

2. Гукавы склад мовы. Ф. усходніх гаворак. || прыметнік: фанетычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.