РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 56
Фанза
назоўнік | жаночы род
Сялянская хата ў Кітаі, Карэі. || прыметнік: фанзавы.
Фанза
назоўнік | жаночы род
Кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты. || прыметнік: фанзовы. Ф. сарафан.
Фанограф
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для запісу і ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі, спеваў). || прыметнік: фанаграфічны.
Фант
назоўнік | мужчынскі род
1. множны лік: Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць якія-н. жартоўныя даручэнні. Гуляць у фанты.

2. Рэч, якая аддаецца ўдзельнікам гэтай гульні для жараб'ёўкі.

3. Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу. || памяншальная форма: фанцік.
Фантазёр
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які любіць фантазіраваць. || жаночы род: фантазёрка. || прыметнік: фантазёрскі.
Фантазіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Аддавацца фантазіі; марыць.

2. Выдумляць (што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць). Дзеці многа фантазіруюць. || закончанае трыванне: сфантазіраваць. || назоўнік: фантазіраванне і фантазёрства. || прыметнік: фантазёрскі.
Фантазія
назоўнік | жаночы род
1. Здольнасць да творчага ўяўлення. Багатая ф.

2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення. Гэта не сапраўднасць, а ф.

3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае. Гэта дзіцячая ф.

4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (размоўнае). Прыйшла ў галаву ф.

5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя. Ф. на тэмы беларускіх народных песень. || прыметнік: фантазійны.
Фантан
назоўнік | мужчынскі род
1. Струмень вадкасці, газу, які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам. Ф. нафты. Газавы ф. Кроў б'е фантанам з раны. Вогненны ф. (пераноснае значэнне). Радасць б'е фантанам (пераноснае значэнне). 3. Збудаванне для падачы і выкідвання вады пад напорам. Ф. у скверы. || прыметнік: фантанны. Фантанная нафта.
Фантанаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Выбівацца, выходзіць на паверхню чаго-н. у выглядзе фантана (у 1 знач.). Нафта фантануе. || назоўнік: фантанаванне.
Фантасмагорыя
назоўнік | жаночы род
Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым сне. || прыметнік: фантасмагарычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.