РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5
Хіб
назоўнік | мужчынскі род
1. Пярэдняя частка хрыбта свінні. Самае тоўстае сала ў свінні на хібу.

2. Шчацінне на хрыбце.

3. Спінны плаўнік у рыбы.

4. пераноснае значэнне: Верхні край, грэбень чаго-н. Х. страхі. Х. хвалі. Х. пракоса.
Хіба
назоўнік | жаночы род
1. Памылка, промах, недахоп. Хібы ў рабоце.

2. Пра фізічны недахоп. Х. яго была ў тым, што ён кульгаў.
Хіба
часціца
1. Ужыв. у пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па значэнню блізкія да слоў: няўжо, можа быць. Х. ён ужо прыехаў? Х. я не так сказаў?

2. Ужыв. у пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізка па значэнню словам: можа быць, не варта. Х. мне паехаць туды? Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н. Х. толькі заўтра ён прыедзе.
Хіба
злучнік
1. уступальна-абмежавальны: Ужыв. у спалучэнні са словамі «толькі», «што» і без іх для выражэння абмежавання ў значэнні: акрамя таго, што...; можа быць, толькі... Вакол цішыня, х. толькі шпак засвішча. Х. што мне туды пайсці.

2. умоўны: Ужыв. для выражэння супрацьпастаўлення з адценнем умоўнасці ў значэнні: калі не..., калі толькі не... Работу закончым, х. толькі дождж перашкодзіць.
Хіба
выклічнік
Ужыв. з пытальнай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. — Я вас ведаю. —Х.!
Хібіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Х. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі.

2. пераноснае значэнне: Баяцца каго-н., губляцца перад кім-, чым-н. Перад кім хібіў старшыня, дык гэта перад начальствам.
Хібнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. хібны.

2. Розніца паміж сапраўднай велічынёй чаго-н. і велічынёй, атрыманай пры вымярэнні; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць. Абсалютная х. Адносная х.
Хіліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прыгінацца ўніз, нахіляцца, нагінацца. Да вады хіліліся вербы. Буйныя каласы хіліліся да зямлі.

2. Нахіляцца набок. Судна пачало х. на той бок, дзе была прабоіна.

3. пераноснае значэнне: Набліжацца да чаго-н., да якой-н. мяжы. Кароткі снежаньскі дзень хіліўся к канцу. Час хіліўся да восені.

4. пераноснае значэнне: Здавацца, пакарацца. Не нам х. перад цяжкасцямі.

5. пераноснае значэнне: Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, учынкі і пад.). Было відавочна, куды хіляцца падзеі. Справа хіліцца ў патрэбным напрамку.

6. Туліцца, гарнуцца да каго-н. Хлопчык хіліўся да матулі.

7. пераноснае значэнне: Мець цягу, сімпатыю да каго-н. Сын больш хіліўся да бацькі, чым да маці.
Хіліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прыгінаць уніз, нахіляць. Вецер хіліць бярозку да зямлі. Маці хіліць галаву над магілай сына.

2. Нахіляць набок. Вецер хіліў лодку. З. безасабовая форма: Ахопліваць, адольваць каго-н. (пра сон, дрымоту). Яго хіліць сон. Дзяцей хіліла на дрымоту. 4. пераноснае значэнне: Хіліцца, набліжацца да чаго-н. Хіліла ўжо к вечару (безасабовая форма). 5. пераноснае значэнне: Накіроўваць да чаго-н. (думку, справу і пад.). Было зразумела, куды ён хіліць гутарку. 6. пераноснае значэнне: Прыцягваць, вабіць; гарнуць, цягнуць. Сумны настрой не хіліў да песень. Яго хіліла да навукі (безасабовая форма).
Хілы
прыметнік | размоўнае
Слабы, хваравіты. Хілае дзіця. Хілая расліна. || назоўнік: хіласць.
2009–2019. Беларусь, Менск.